epub
 
падключыць
слоўнікі

Марына Цвятаева

«Любасць адкуль жа такая?..»

Любасць адкуль жа такая?

Не першы раз лашчу скроні,

Вуснамі вусны чакаю,

І ад вясны ў палоне.

 

Святлелі і гаслі ночы.

(Любасць адкуль жа такая?),

Святлелі і гаслі вочы:

З імі сустрэч шукаю.

 

Песня слязу выракала.

Ноч па вуголлі хадзіла.

(Любасць адкуль жа такая?) -

Голас твой разбудзіла.

 

Любасць адкуль жа такая?

І што з ёй рабіць, спявача,

Каб яна век не змаўкала -

З вейкамі твайго плачу?!

 

18 лютага 1916

 



Пераклад: Валянціна Аколава