epub
 
падключыць
слоўнікі

Марына Цвятаева

«Палюбіў багаты - бедную...»

Палюбіў багаты - бедную,

А вучоны - ды без розуму,

Палюбіў румяны - бледную,

А харошы - сэрцам грозную:

Залатар - паўгроша меднага.

 

- Дзе ж, купец, сляды раскошы той?

«На дзіравым донцы кошыка!»

 

- Дзе ж, гардлівец, плён навучанькі?

«У дзявочых ласках-ручаньках!»

 

- Дзе ж, хлапчына, шчок чырвоных жар?

«Растапіў за ноч вачэй пажар!»

 

- З ланцужком дзе ж крыжык срэбненькі?

«Пад абцасамі ды ў дзеванькі!»

 

__________

 

Не любі, багаты, - бедную,

А вучоны - ды без розуму,

Не любі, румяны, - бледную,

А харошы, - сэрцам грозную:

Залатар - паўгроша меднага!

 

21-26 траўня 1918

 



Пераклад: Валянціна Аколава