epub
 
падключыць
слоўнікі

Марына Цвятаева

«Жнівень - астры...»

Жнівень - астры,

Жнівень - зоркі,

Жнівень - гронкі

Вінаграду і рабін

Іржавых - жнівень!

 

Паўнаважным, дабрадзейным

Яблыкам сваім імперскім,

Як дзіця, гуляеш, жнівень,

Як далонню, гладзіш сэрца

Іменем сваім імперскім:

Жнівень! - Сэрца!

 

Месяц позніх пацалункаў,

Ліўняў і маланак позніх!

Ліўняў зорных -

Жнівень! - Месяц

Ліўняў зорных!

 

7 лютага 1917

 



Пераклад: Валянціна Аколава