epub
 
падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

Хмары

Хмаркі нябесныя, хмаркі вандроўніцы!

Стэпам бяспраўным, мярэжай ліловаю

З вамі імчацца і мне ўжо даводзіцца

З поўначы мілай у далеч паўднёвую.

 

Хто вас так гоніць: мо лёс вырашаецца?

Зайздрасць таемная, злоба адкрытая?

Ці мучаць злачынствы, што паўтараюцца?

Ці нагаворы сяброў ядавітыя?

 

Не, вам надакучылі нівы бясплодныя...

Не з вамі пакуты і страсці-ўзбуджальнікі;

Вечна халодныя, вечна свабодныя,

Няма ў вас радзімы, і вы не выгнаннікі.

 

1840



Пераклад: Юрась Свірка