epub
 
Падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

«Калі хвалюецца і даспявае ніва...»

Калі хвалюецца і даспявае ніва,

І свежы лес шуміць ад гуку вецярка,

І ў садзе тоіцца малінавая сліва

Пад ценем слодычным зялёнага лістка;

 

Калі расой апырсканы зярністай

Румяным вечарам ці ранню залатой

З-пад кусціка мне ландыш серабрысты

Прыветліва ківае галавой;

 

Калі ручай у яры, як трапеча,

І мысль хаваючы у нейкі дзіўны сон,

Загадкавую вагу мне ляпеча

Пра мірны край, адкуль імчыцца ён, —

 

Тады сцінаецца маёй душы трывога,

Тады маршчынам на чале не паглыбець, —

І шчасце на зямлі магу я разумець

І ў паднябессі бачу бога.

 

1837



Пераклад: Юрась Свірка

Беларуская Палічка: http://knihi.com