epub
 
Падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

Неба і зоркі

Чыстае вечарам неба,

Ясныя высяцца зоркі,

Ясныя, як шчасце дзіцяці.

О! чаму і мне нельга падумаць:

Зоркі, вы ясныя, як шчасце маё!

 

Чым ты нешчаслівы,

Скажуць мне людзі?

Тым я нешчаслівы,

Добрыя людзі, што зоркі і неба —

Зоркі і неба! — а я чалавек!..

 

Людзі зайздросцяць

Адзін аднаму:

Я ж, не такі,

Толькі зайздрошчу зоркам прыгожым,

Толькі іх месца заняць бы жадаў.

 

1831 г.



Пераклад: Юрась Свірка

Беларуская Палічка: http://knihi.com