epub
 
падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

Пасля разлукі твой партрэт...

Пасля разлукі твой партрэт

Я на грудзях маіх нашу;

Як здань былых і зім і лет,

Ён радуе маю душу.

 

Аддаўшы сэрца іншым дням,

Я разлюбіць яго не змог:

Так храм пакінуты — ўсё храм,

Кумір нізрынуты — ўсё бог!



Пераклад: Аркадзь Куляшоў