За ўсё табе я ўдзячны: за пакуту
Пачуццяў тых, што хвалявалі кроў,
За горыч слёз, салодкіх губ атруту,
За помсту ворагаў, паклёп сяброў,
За сэрца жар, што сцюжы астудзілі,
За ўсё, чым лёс здрадлівы ашукаў, —
Зрабі, аднак, каб з гэтай самай хвілі
Не доўга я табе падзяку слаў.