epub
 
падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

Ветразь

Бялее ветразь адзінокі

ў марскім блакітным тумане.

Чым яго вабіць край далёкі?

Што ў роднай кінуў старане?

 

Вятрыска свішча, гладзь гуляе,

і мачта гнецца і рыпіць.

О не - ён шчасця не шукае

і не ад шчасця прэч бяжыць.

 

Вада пад ім святлей, чым просінь,

і промні сонца над вадой,

а ён, бунтоўны, буры просіць,

нібыта ў бурах ёсць спакой.



Пераклад: Васіль Сахарчук