Бялее ветразь развітальны...
Куды ў смузе блакіту мкне?
Што ў старане ён знойдзе дальняй?
Што ў роднай кінуў старане?
А вецер свішча, хваля грае,
І мачта гнецца і рыпіць;
Хіба ён шчасця там шукае?
Хіба ад шчасця прэч бяжыць?
Пад ім струмень блакітны льсніцца,
Над ім — бляск хмаркі залатой;
А ён... Ён прагне навальніцы,
Бы ў навальніцах ёсць спакой!