Бялее ветразь адзінокі
Скрозь затуманены блакіт.
Чым запалоніў край далёкі?
Чым збрыдзеў родны краявід?
Вятрыска свішча, хваля грае,
І мачта гнецца і рыпіць.
Не дзеля шчасця ён блукае
І не ад шчасця ён бяжыць.
Пад ім струмень, бы васільковы,
І промень сонца – над вадой...
А ветразь прагне буры новай,
Нібыта ў бурах ёсць спакой!