epub
 
падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

Ветразь

Бялее ветразь адзінокі

У мройнай пространі марской!..

Няўжо так вабіць край далёкі?

Няўжо ён край пакінуў свой?..

 

Вятрыска хвалі падганяе,

І мачта гнецца і скрыпіць...

Ды усё ж не шчасце ён шукае

І не ад шчасця у даль бяжыць!

 

Пад ім бруя святлей, чым просінь,

Над ім і сонца яснатой...

А ён, мяцежны, буры просіць,

Нібыта у бурах ёсць спакой!

 

1832



Пераклад: Юрась Свірка