epub
 
падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

Жабрак

Каля святых варот царквы

Стаяў, нядоляю прыкуты,

Бядняк змарнелы, ледзь жывы

Ад смагі, голаду, пакуты.

 

ЁН міласці, якою жыў,

Прасіў тут у людзей і ў неба,

І нехта камень палажыў

Яму ў руку заместа хлеба.

 

Так з непазбыўнаю тугой

Маліў цябе я, закаханы;

Вось так сардэчны клопат мой

Табой навекі ашуканы!



Пераклад: Аркадзь Куляшоў