epub
 
Падключыць
слоўнікі

Міхаіл Лермантаў

Запавет

На адзіноце так з табой

Хацеў бы я пабыць:

На свеце мала, братка мой,

Мне засталося жыць!

Паедзеш скора ты дамоў:

Глядзі ж... Ды што? Пра лёс мой зноў,

Сказаць папраўдзе, знаю,

Ніхто не спагадае.

 

А запытаюць, што са мной,

Калі хто не забыў,

Скажы, што куляю чужой

У грудзі ранен быў,

Што чэсна за цара памёр,

Што быў на лекараў дакор,

Што ўдзячны свайму краю

Паклон я пасылаю.

 

Матуля з бацькам у гадах,

Ці быць ім у жывых...

Было б, прызнацца, так шкада

Мне засмучаць старых;

Калі жывы хто, лепш сказаць,

Што я лянуюся пісаць,

Полк у паход паслалі,

Скажы, каб не чакалі.

 

Суседка ёсць у іх адна...

Згадаю, як даўно,

Рассталіся!.. Але яна

Не ўспомніць... ўсё адно

Ёй пра мяне ўсё раскажы

І не шкадуй пустой душы;

Няхай яна паплача...

Нічога ёй не значыць!

 

1840



Пераклад: Юрась Свірка

Беларуская Палічка: http://knihi.com