epub
 
Падключыць
слоўнікі

Мікалай Някрасаў

«Святкуе вораг, друг, як вінаваты...»

Святкуе вораг, друг, як вінаваты,

Хітае моўчкі хмурай галавой,

І вы пасталі ўсе ніякавата,

Хто ўчора быў нязменна прада мной, -

Вялікія ў пакутных позах цені,

Аб кім я гэтак горычна рыдаў.

Каля чыіх магіл схіляў калені

І клятву помсты грозна паўтараў...

 

Бязлікія ж усе, з набітым шлункам,

Спяшаліся ў абдымкі да раба,

Каб зноў яго ялейным пацалункам

Прыклеіць да ганебнага слупа.

 



Пераклад: Мікола Федзюковіч

Беларуская Палічка: http://knihi.com