epub
 
падключыць
слоўнікі

Мікалай Някрасаў

Зіне

Ты яшчэ на шчасце маеш права,

Я ж - у ланцугу бяды маёй.

Я памру - мая пагасне слава.

Не здзіўляйся - не тужы аб ёй!

 

Не ў хаўрусе я з бліскучым светам

І табе скажу як прад канцом:

Шкодзілі мне бойкім быць паэтам,

Песні заміналі быць байцом.

 

Хто, аддаючы пашану веку,

І жыццё за мэту аддае, -

Лёс аблегчыць брату чалавеку, -

Толькі той сябе перажыве...

 



Пераклад: Мікалай Федзюковіч