epub
 
Падключыць
слоўнікі

Мірза Гелавані

"Я не герой..."

Я не герой. Адно ў баі было —

Мне шанцавала ўсім смярцям назло.

І апускала смерць сваё крыло...

Усё ж цяжэй мне помніць вашы вочы —

І не таму, што я пазнаў любоў,

Што буйна бунтавала ў жылах кроў,

І перад ёю не знаходзіў слоў,

Ды ўкраў хтось гэты скарб у цемры ночы.

І не таму. Зусім не ад таго,

Што гэтай ночы патухаў агонь,

Што боль мой выцяў на світанку стогн

І клікаў вас, і толькі вас трывожна,—

О не!.. А проста смерць, як ні круці,

І вы — зарукаю ў пуці,

Што ўсё яшчэ магчыма у жыцці.

Магчыма ўсё... І жыць мінулым можна...




Крыніца: скан
Пераклад: Сымон Блатун

Беларуская Палічка: http://knihi.com