epub
 
падключыць
слоўнікі

Мірза Гелавані

Як заўсёды

Апусціць зноў у скрынку ліст свой,—

Не магу нейк узняць руку,

Бо яшчэ ж ні адна малітва

Не дайшла да нябёс пакуль.

 

Сам вандроўнік, мой шлях — маўчанне,

Ды я ўпарта на ім шапчу:

— Не давай сябе ў рукі адчаю,

Будзь спакойней — я так хачу.

 

І якая ў жыцці недарэчнасць! —

Толькі дваццаць табе даюць,

А табе — добра ж ведаю — вечнасць,

Сто эпох за табой паўстаюць.


1970

Пераклад: Сымон Блатун
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 227
Крыніца: скан