epub
 
падключыць
слоўнікі

Мірза Гелавані

"Мой боль разыдзецца тады..."

Мой боль разыдзецца тады,—

Калі прыйду, зірну,—

Мяне чакала б ты заўжды,

Нібы ў гарах вясну.

 

Прыйду, паклічу да цябе

Найблізкіх і гасцей:

Ну, хто на скачках і ў стральбе

У нас яшчэ спрытней?

 

А потым неба з гор здыму:

Яно табе самой,

Цярпенню доўгаму твайму

Дарунак сціплы мой.

 

Зурны не захлыніся звон,

Збан, хмель пад столь ускінь!

Балюйце, госці,— збыўся сон

Пра віцязя з вяршынь.

 

Твае сяброўкі — ах ды ой! —

Дзіцячы свет кране...

Хай будзе вечна ён з табой

І яваю і ў сне.

 

Я на вяселлі неба дым

Абрусам разгарну —

Мяне чакала б ты заўжды,

Нібы ў гарах вясну.


1970

Пераклад: Сымон Блатун
Тэкст падаецца паводле выдання: Блатун С. Чысціня: лірыка, гумар, пераклады [Для ст. школ. узросту]/ Прадм. Р.Барадуліна.- Мн.: Маст. літ., 1979. - с. 226
Крыніца: скан