epub
 
падключыць
слоўнікі

Ніл Гілевіч

«Нам разам трыццаць...»

Нам разам трыццаць. Мы стаім на кладцы.

Яна свавольна туфелькі зняла,

Падаўшы мне далонь, каб не сарвацца,

Студзёнай хваляй ногі абдала.

Пасля... Пасля: «Шчасліва заставацца!»

І без мяне да берага пайшла.

На белай кладцы мокрыя слядкі -

Як першай песні мілыя радкі.

 


1974

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая