epub
 
падключыць
слоўнікі

Огдэн Нэш

Вершы

Ластаўка
Зімовы ранак
Вальс кветак


Ластаўка

 

Ты помніш, ластаўка, мяне?

Сядзела ты на коміне,

Клубком чорным скацілася,

Аб прыпек разбілася.

 

У роспачы раскрыўшы дзюбку,

Магла патрапіць проста ў грубку.

Пасля лячыў цябе, карміў,

Ды йзноў на волю адпусціў.

 

Як бы хацеў з табой ляцець,

Каб свет ўвесь белы паглядзець!

 

 

Зімовы ранак

 

Зіма - каралева чараў,

З дрэў нарабіла пачвараў.

Пасыпала цукрам палі.

Гараць снегіры у галлі.

Чыста паўсюль і марозна,

Здаецца, ўсё есці можна,

Чарнеюць кусты, як разынкі.

Кружляюць наўкола сняжынкі.

Снег сняжысты як сняжыць,

Але ж доўга не ляжыць!

 

 

Вальс кветак

 

Вальс загучаў. Выпадак рэдкі -

На баль прыйшлі сябрынай кветкі.

Праз арку можна ўбачыць нат,

Як ажывіўся ціхі сад.

Ад колераў прымружваў вочы -

Танцуюць кветкі аж да ночы.

Імчацца, падаюць, міргаюць

І далікатна так лятаюць,

Што і сукенка не парвецца,

Калі з партнёрам сутыкнецца.

Валошка раптам рытм згубіла -

Званку на ногу наступіла.

За ёю браткі панясліся,

Пасля за рукі узяліся.

Танцуюць, кружацца, смяюцца,

У карагодзе ўжо нясуцца,

У карагодзе летуценняў -

Шчаслівых, радасных імгненняў.



Пераклад: Алена Таболіч