Памва Берында

Лексикон славеноросский. Имен толъкование

Месца і год выдання: З типографии общежителнаго монастыра Кутеинскаго тщанием тояжде обители иноков типом издася, 1653.

Берында Памва (? – 1632) – дзеяч усходнеславянскай культуры, вучоны-лексікограф, друкар, гравёр, пісьменнік. Пісаў вершы, лісты, празаічныя прадмовы i пасляслоўі. Валодаў беларускай, стараславянскай, украінскай, грэчаскай, лацінскай, яўрэйскай i інш. мовамі. Яго слоўнік “Лексикон славеноросский. Имен толъкование” – адна з найлепшых прац усходнеславянскай лексікаграфіі ХVII ст., якая ўключае каля 7 000 артыкулаў і мае рысы тлумачальнага, энцыклапедычнага i этымалагічнага слоўнікаў. У рабоце над “Лексиконом…”, якая працягвалася каля 30 гадоў, аўтар выкарыстоўваў лінгвістычныя працы сваіх папярэднікаў, у т.л. усходнеславянскія азбукоўнікі, глосы з выданняў Ф. Скарыны, “Лексіс” Л. Зізанія (1596) і інш., а таксама ўласныя выбаркі з разнастайных рукапісных і друкаваных крыніц.

“Лексикон…” Памвы Бярынды – гэта не проста тлумачальна-перакладны слоўнік з царкоўнаславянскай мовы на мову жыхароў Вялікага Княства Літоўскага, гэта яшчэ і энцыклапедычны даведнік па самых розных галінах ведаў: матэматыцы, прыродазнаўстве, медыцыне, педагогіцы і г.д., важная крыніца вывучэння слоўнікавага складу беларускай i ўкраінскай моў ХVII ст., з’яўляецца добрым дапаможнікам для чытання беларускіх, украінскіх, рускіх помнікаў, пісаных царкоўнаславянскай мовай. Гэта не толькі помнік старабеларускай лексікаграфіі, але і папярэднік беларускай лексікалогіі.

Спампаваць (51 МіБ)

Крыніца: nlb.by

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView