epub
 
падключыць
слоўнікі

Пэрсі Біш Шэлі

Дабранач

Дабранач! Не, нядобры гэты час,

І служыць іншым ён, ён не для нас.

Калі б застацца мы маглі сам-насам,

То стала б ноч для нас дзівосным часам.

 

Цярплю я адзіноту ледзь.

Каб быць з табою, ўсё аддам.

Навошта шкадаваць, лепш разумець,

Тады і добрай будзе ночка нам.

 

Для душаў, што з'ядналіся ў мілосці,

І ноч даўгая - як кароткі міг.

І цэлы свет, што часта повен злосці -

Скарбонка дабрыні для нас дваіх.

 



Пераклад: Алена Таболіч