Пятро Васючэнка

Каляровая Затока

Напэўна, ніхто не раскажа пра кнігу лепей за самога аўтара: "Персанажы казкі жывуць у закінутым свеце, які называецца Каляровая Затока. Людзі часам забываюцца, што яны на планеце не адны. А гэтым істотам, што апынуліся ў забруджанай рэчцы, між іншым, таксама жыць хочацца… Грацыёзнай Хахулі, старой Шчупачысе, няўрымсліваму Шчупачку, рамантычнаму Слімаку і ўедліваму Вадзяному Скарпіёну. Прачытай гэтую кнігу, дружа, і азірніся вакол сябе. У кожнай рэчцы, возеры, сажалцы, нават калюжыне ты знойдзеш безліч істотаў, якія нямарна прыйшлі на гэты свет… Думай пра гэта, дружа, і тады ты зразумееш, што важней: чалавечыя справы або лёс усяго жывога. Усё важнае". Казка вучыць любіць прыроду, шукаць выйсце з безвыходнага становішча, дапамагаць сябрам у бядзе.

Спампаваць усё

/
Выявы старонак пададзеныя толькі для хуткага азнаямлення. Каб атрымаць лепшую якасць, спампуйце твор цалкам.
PDF файлы можна прагледзець праз Adobe Reader, DJVU файлы - праз DjView