epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Броўка

Будзем сеяць, беларусы!

Хутка вызваляцца гонi

З-пад уцiску, з-пад прымусу,

Будзем сеяць, беларусы,

На ўсход сонца чыстым зернем…

Смерць на захад мы павернем!

 

Мы вясну сваю спаткаем, —

Дождж праменны зацярусiць…

Будзем сеяць, беларусы!

Прыйдзе рунь да нас з расою,

А на захад — смерць з касою.

 

Зацвiтуць ля новай хаты

Зноўку яблынi i грушы.

Будзем сеяць, беларусы!

Закуваюць нам зязюлi,

Пахаваюць катаў кулi.

 

Стане поле каласiцца,

Ляжа шоўкавым абрусам,

Будзем сеяць, беларусы!

Закрасуе буйна збожжа.

Нас нiхто скарыць не зможа!

 


1942

Тэкст падаецца паводле выдання: Броўка П. Збор твораў: У 9 т. - Т. 2. Вершы, паэмы, 1941-1953.- Мн.: Маст. літ., 1987.- с. 20?
Крыніца: http://vershy.ru/content/budzem-seyats-belarusy