Чую я напамін штодзённы:
Ты вядучы, а я вядзёны.
Дзьмеш да хрыпу ў сваю дуду:
Ты вядзеш, а я іду.
Слова шпорай тугой уесца,
Каб душу я не распрагаў,
Каб належнае ведаў месца
І наперад не забягаў.
Угінаюцца мае плечы,
Прыбаўляешся ты ў вазе...
Не пярэчу, не пярэчу:
Ты вядзеш... А хто вязе?