Узмах далоні — і жар-птушкі
Чародкай сядуць на плячы.
Ківок —
і з рота пырснуць стужкі —
Штукарскія спавівачы.
Гром воплескаў — як гул абвала,
Што выбухае ў цішыні.
Тут апладзіруюць хлусні,
Якая ўжо мастацтвам стала.
Падман... Няўжо і ў ім патрэба
Жыве ў душы? Інакш чаму
Ты, як галодны крошцы хлеба,
Гатовы кланяцца яму?
* * *