Грузчык я.
Мяне хістае трохі:
Ад відна да позна валачы
З парахода штармавой эпохі
Цюк трывог смяротных на плячы.
Ідучы па знойдзенаму следу,
Я, сапёр, спяшаю, каб у час
Абясшкодзіць беды,
як тарпеды,
Што здаля нацэлены на нас.
Зоркі ў небе адчуваю локцем,
Вышыня —
жаданая радня
Дум, якія я вяду, як лоцман
Да прычалаў заўтрашняга дня.
* * *