epub
 
падключыць
слоўнікі

Пятрусь Макаль

Яблыня

Пасадзіў калісьці на світанку

Яблыньку малую каля ганку.

— Хай расце.

 

Працаваць мне хмара памагала —

Клапатліва глебу палівала.

— Хай расце.

 

Я і сонца ў зімнюю часінку

Сагравалі кволую сцяблінку.

— Хай расце.

 

Хутка я з кватэры пераеду.

А ўраджай знімаць майму суседу.

— Хай расце.

 

Пэўна, недзе ля другога дому

Садзіць дрэўца друг мой незнаёмы...

— Хай расце.