Абапал палі трымцелі,
Вецер па твары сек.
Навыперадкі ляцелі —
Куля і чалавек.
Ён уцякаў з палону,
Ён уцякаў з вайны.
Свабодны напалову,
Скокнуў з глухой сцяны.
Цягнулася міг кароткі
Шалёная крутаверць.
Першынства кулі ўсё-ткі
Засведчыла ў фінішы смерць.
Жалобна маўчыць узвышша,
Дзе ён упаў навек.
Хто ж пераможцам выйшаў —
Куля ці чалавек?
Сёння маячаць кроквы
Там, дзе гулі баі.
...Яго апошнія крокі
Крокамі волі былі.
* * *