З Волгі — вецер трапяткі і волкі
Ласкава люляе сіняву.
Я — малы прыток вялікай Волгі —
У бязмежнасць вечнасці плыву...
Шыры, што бясконца паўстае,
Я гатоў душу сваю прасватаць.
Дай абняць мне далечы свае,
Дай твае адлегласці пакратаць.
Ад прасторы перахопіць дых:
Русь, бяссонных дум маіх царыца,
Як нязвычна лёгка растварыцца
У тваіх глыбінях векавых.