Не трэба зацішных сцяжын для мяне —
Няхай сушыць вецер на мне гімнасцёрку.
На гэтай дарозе, што ўдалеч імкне,
Хай будуць даліны, хай будуць пагоркі.
Хай сонца змяняецца хмарай густой...
Дарога ж інакшая мне не патрэбна.
Стаміўшыся толькі
на сцежцы крутой,
Магу адпачыць
на вяршыні паднебнай.