Перад тым
Як у мора бязмежнае выйсці,
Раку пачалі
Сумленні грызці,
Ахапіла
Шчымлівае пачуццё:
А ці так працякло
Жыццё?
Можа, буяніла ўвесну замнога,
Выходзячы з рамак улоння зямнога?
Там, дзе гушчар наступаў купчасты,
Шукала
Высечанага прагала.
Можа, віляла занадта часта,
Дарогі прамой пазбягала?
З крутога абрыву
Адчайна і смела
Кідацца ўніз галавой
Умела...
Наперадзе вір калышацца чорны,
Не ўспомніць ніяк, да яго ідучы,
Якія судны,
Якія поўны {чоўны
Несла на пругкім сваім плячы.
* * *