У пафасным уступе,
як у ступе,
Ваду вядомых слоў таўчы штодня,
Пакуль алоўкам па стале не стукне,
Нібыта лёс няўмольны, старшыня.
Жыццё, жыццё, кароткі твой рэгламент.
Як разгарнуцца тут на ўвесь размах?
Няўжо мы толькі камяні ў фундамент,
Каб іншыя дабудавалі гмах,
Даб здолелі вышынны дах пакласці?..
Але ж і мне
не потым, а цяпер,
Таварыш бог,
адрэж акраец шчасця
І долю чалавечую адмер!
* * *