Каля сэрца вібрыруе вечны барометр —
Асколак іржавы.
Па-ўдовінаму галосячы,
Вецер успамінаў ахрып.
Эпідэміяй ломіцца,
Нібы ў дамы, у дзяржавы
Вірусны грып —
Атамны грыб...
Чуеце, як набліжаецца?
Колькі яшчэ крокаў?
Сігнал меднагорлай сірэны яшчэ не зароў..
Годзе! Замоўкніце!
К д’яблу аслеплых прарокаў!
Глуха стогне зямля:
— Дактароў!
— Дактароў!
Дыпламаты шаноўныя!
Што вашы слоўныя раунды?
Ці не час зірнуць вачыма цвярозымі?
Трэба планеце {плапеце
Дыягназ бязлітаснай Праўды
І хірургічны скальпель Розуму!
* * *