Заўсёды ў сэрцы у мяне адна
Жыве свая нягаснучая дума,
Яна зарой вітае ранак дня,
Яна жыве ў народнай працы, шуме.
Шчаслівы гэтай думаю наш век,
Дзе ў бляску сонца нашай новай долі
На п’едэстал узняты чалавек,
Пазбаўлены знямог і скарг няволі.
Мне сны аб ёй навеяны калісь,
Яна мне стала пуцяводнай зоркай,—
Я з гэтай думаю іду у камунізм —
З той доляю, якую значыў Горкі.
Так мудрасць ветлая іскрыцца ў даль вякоў,
Каб атуліць зямлю і рокат акіянаў,
Ачысціць свет ад злыдняў і крукоў
І сэрцы вызваліць ад пошасці паганай.
Мяшчанства лютае карэннем апляло
Той свет стары, затручаны у крыўдзе,—
Мяшчанства Горкі біў сваім святлом
І нас вучыў да смерці ненавідзець.
І хто з паклёпнікаў, што з пальцамі ў крыві,
Пачне, дзе б ён ні быў, атрутную гамонку,—
Я не аддам той мудрасці-любві,
За што змагаўся аж да смерці Горкі!