epub
 
падключыць
слоўнікі

Піліп Пестрак

Сын рыбака

Я даўно цябе знаю, хлапчына,—

Светлы чуб пад марскімі вятрамі

Мяне клікаў не раз, бедачыну,

Уцячы пад тваймі парусамі.

 

І на беразе Латвіі братняй

Я руку табе цісну да болю

Пад марскою апекаю хатняй,

Пад тваім паднябессем прывольным.

 

Ты ад рыбнай лускі абтрасіся,—

Зойдзем, возьмем, сілішча, па чары,

Каб шчаслівыя дні не звяліся,

Каб свабодныя песні ліліся! —

Човен твой пастаіць на прычале...