epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"А пабываць там даўно я мару..."

* * *

А пабываць там даўно я мару,

Праехаць ціха, прайсціся пеша,

Дзе жыў Твардоўскі, дзе жыў Гагарын,

Дзе сам хадзіў я у сорак першым.

 

Усё змянілася — я гэта знаю —

Паміж барамі Смаленшчыны мілай.

І ўсё ж я кожны куток пазнаю

Па незабыўных старых магілах.

1973


1973

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан