epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Абагачальныя фабрыкі..."

* * *

Абагачальныя фабрыкі

Патрэбны не толькі рудзе.

Абагачальныя фарбы

Патрэбны мастацкай нудзе.

 

І новай кінакарціне

З сюжэтам занадта паношаным,

І худасочнай вітрыне,

І кнізе самай найноўшай.

 

Выкладчыкам і дакладчыкам

Трэ выбіваць не раз

З тэзісаў раскудлачаных

Пустую пароду фраз.

 

Самі сябе падправім,

Каб кожны быў свецел і дуж.

Тады заваюем права

На ўзбагачэнне душ.

1963


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан