epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Азону,— просім мы,— азону!"

* * *

Азону,— просім мы,— азону!

На горы лазім.

І ўсё ж зямля святлом зялёным

Зноў налілася.

 

Знаёма ўсё, і нечакана,

І непаўторна.

Вясна паслалася туманам

На лядах чорных.

 

Я не стамляюся дзівіцца:

Ліняе заяц,

Цвітуць няярка касцяніцы,

На дзічках завязь.

 

Зноў заляцанні і спатканні,

Вясёлкі стужак.

Май пачынае кальцаванпе

Дзяўчат і птушак...

 

У лесе дзіўна ўсё:

Зарніцы,

І гул трывожны,

І кропелькі начы-чарніцы,

І грыб тварожны.

 

Любоў да лесу не пагасла,

Шум бору сніцца...

Раней любіў я леспрамгасы,

Цяпер — лясніцтвы.

1973


1973

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан