epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Даруйце бацькам, што жадаюць сваім..."

* * *

Даруйце бацькам, што жадаюць сваім

Нашчадкам многа багацця:

Жылося вайною так голадна ім

Без хлеба і солі у хаце.

 

Даруйце настаўнікам, што ў юнаках

Захоплена таленты бачаць:

Іх талент уласны згарэў у баях,

І позна жыццё перайначыць...

 

Ды нельга наследнікам тым дараваць,

Што толькі ўзаб’юцца на горку —

Забудуць рублі ды і пісьмы паслаць

Дадому,

Дзе сумна і горка.

 

І таленты, знаць, небяспечна хваліць,

Якія на прыступцы першай

Забылі настаўнікаў.

Ім не баліць:

На ўласныя моляцца вершы.

1976


1976

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан