epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

Франтавікі

Франтавікі старэць не маюць права,

І колькі там гадоў ні набяжыць,

А пашы твары, як і нашы справы,

Заўсёды будуць маладымі жыць.

 

Бо іх такімі — з добраю усмешкай —

Запомнілі гісторыя і час,

І тыя полькі юныя і чэшкі,

Што ў сорак пятым абдымалі нас...

 

А хто не паспрыяў людскому шчасцю,

Каго і сёння гне халуйскі страх,

Дык той не франтавік, не нашай часці,

А недзе акалачваўся ў тылах.

1965


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан