epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

Галоўнае слова

Мы ходзім пад прыцэлам

Амерыканскіх ракет,

Амерыканцы ходзяць

Пад прыцэлам нашых ракет —

І гэта называецца —

Пасляваенны свет.

 

У Пентагоне

Сядзіць вар’ят на вар’яце.

І гэта называецца —

Мір у палепшаным варыянце.

 

Буду радавацца турбінам,

Футбольнаму голу

І тарфяному брыкету,

Буду славіць касмічныя палёты,

Фестывалі і форумы,

Дружбу паміж людзьмі,

Але пакуль чалавецтва

Ходзіць пад нацэленымі ракетамі,

Першае слова,

Якому трэба вучыць

Дзяцей і прэзідэнтаў,—

МІР!

1963


1963

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан