epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

Грыфельныя дошкі

Мы іх насілі ў торбачках белых

Разам з антонаўкамі і гарохам.

Навука грыфелем ціха скрыпела

І рыхтавала нас у дарогу.

 

Пісалі словы, пісалі лічбы,

Сціралі з дошак, але не з сэрцаў.

І мы ўжо зналі, якім Ільіч быў,

Што з намі будзе ён аж да смерці.

 

Ад гэтых дошак няма і следу...

Не, след застаўся, глыбокі, вечны,

І слова «Ленін» ляціць над светам.

І герб савецкі — пад Шляхам Млечным.

1972


1972

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан