epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"І людзі..."

* * *

І людзі,

Што пшаніцу, жыта сеюць,

І сонца,

Што палеткі саграе,

І дождж, і вецер,

Што над полем вее,

І аграном,

Што рана устае,

 

І грузавік,

Што пад дажджом імчыцца,

Камбайны, элеватары, млыны,

І хлебапёк,

І нават прадаўшчыца —

Ствараюць хлеб

Для нас усе яны.

 

Штодня мы, людзі,

Снедаем, абедаем,

Успамінаем,

Хто як галадаў;

І сорт, і кошт,

І вартасць хлеба ведаем...

Я толькі

Падрабязнасці дадаў.

1977


1977

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан