epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"I неба не праяснілася..."

* * *

I неба не праяснілася,

І дождж затапіў паплавы,

І ноччу мне сёння прыснілася,

Што быццам бы я нежывы.

 

Дапісаны пісьмы і вершы,

Запоўнены сотні анкет.

Пісьменнікі ў гонар памёршага

Ладзяць прытворны банкет...

 

Прачнуўся. На сэрцы — дрэнна.

Трывога ў сэрца б’е:

Няўжо пражыты дарэмна

Гады агнявыя мае?

 

Мацней бы хацелася верыць

І людзям, і дружбе, і вершам,

Ды толькі дарог тых не мераць,

Што змералі мы ў сорак першым.

 

Не паўтараць памылак,

Не дараваць зняваг,

Адстойваць з большай сілай

Чырвоны ленінскі сцяг.

1965


1965

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан