epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Я люблю чырвоны колер цэглы..."

* * *

Я люблю чырвоны колер цэглы,

Даўнія цагляныя муры.

Я люблю старых заводаў цэхі

У святле рабінавай зары.

 

То жыцця найпрыгажэйшы колер,

Як і хараство лясоў і ніў.

І вучыўся я ў цаглянай школе

І нямала гліны памясіў.

 

Хай звініць яна спрадвечным звонам

На будоўлі ў наш бетонны час...

І сцяна Крамля, як сцяг чырвоны,

І музей чырвоны Ільіча.

1976


1976

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан