epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Калі зрэдку мяне..."

* * *

Калі зрэдку мяне

Пасылалі к чорту,

Я да чорта ішоў

З невялікай ахвотай.

 

Зямля рабілася чорнай,

І неба рабілася чорным,

Нібы ў часе вайны,

Калі я адступаў

З пяхотай.

 

Калі мне казалі:

«Ідзі ты к богу!» —

Я ведаў, што людзі

Ад мяне

Не адцураліся.

На сэрца набягала

Залітая сонцам дарога,

Я да бога ішоў

І аб самым сакрэтным раіўся.

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан