epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

Кандрату Крапіве

Цябе вітаем мы па-брацку:

Расці вышэй, ідзі далей!

І толькі племя гарлахвацкіх

Твой не адзначыць юбілей.

А ты і рад: іх біў нямала,

І будзеш біць нястомна, каб

На белым свеце меней стала

Махальнікаў, аслоў і жаб.

Віншуючы з пачэснай датай

Цябе і чытачоў тваіх,

Гатоў даць «Вожык» кандыдатаў

Для новых п’ес, для новых кніг.

Народ з тваім здружыўся смехам

І праўду палюбіў тваю

І сёння ў гонар твой над снегам —

Усюды жаўранкі пяюць.

1956


1956

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан