epub
 
падключыць
слоўнікі

Пімен Панчанка

"Кажуць: «Калі б давялося спачатку...»"

* * *

Кажуць: «Калі б давялося спачатку

Дарогу сваю прайсці — прайду».

А я не хачу зноў у курную хатку,

У цемру былую, бяду і нуду.

 

А я не хачу вяртацца да зрэб’я,

Да дзён лапцюжных, ваўчыных начэй.

Хачу быць радзіме сягоння патрэбным

І не збягу туды, дзе лягчэй.

 

Не нудны прарок я і не прапаведнік...

Ды сэрца трывожна гудзе: «Не маўчы».

Зямля наша — самы святы запаведнік,—

І трэба, як маці, яе берагчы.

1975


1973?

Тэкст падаецца паводле выдання: Панчанка П. Збор твораў: У 4-х т. Т. 3. Вершы 1963-1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1982. - 351 с.
Крыніца: скан